17 лiстапада 2020 года адбылася рэспублiканская навукова-практычная канферэнцыя «Традыцыйная культура: педагагiчны кантэкст».

Арганізатары навукова-практычнай канферэнцыі:

установа адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» г. Мінска» – апорная метадычная пляцоўка рэспубліканскага метадычнага кластара і гарадскі рэсурсны цэнтр па выхаваўчай рабоце ў напрамку этнакультурнага выхавання навучэнцаў.

Навукова-практычная канферэнцыя праводзілася ў анлайн-фармаце і ўключала пленарнае паседжанне, тэматычныя секцыі, педагагічныя інтэрактыуныя пляцоўкі і майстар-класы, метадычную анлайн-выставу.

Свой вопыт па тэме “Беларуская абрадавая лялька як сродак маральнага выхавання дзіцяці” прадставіла Харытончык Таццяна Францаўна, кіраўнік народнай студыі “Фантазія”.

 

 

"Світанак" ждёт Вас!!!