14 кастрычніка, на Пакравы, раён святкаваў «Дажынкі». «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Світанак», як заўсёды, не застаўся ў баку ад гэтай падзеі. Калектыву было даручана аформіць сялянскае падвор’е. Разам з калегамі з Цэнтра «Вясёлка» было падрыхтавана шмат атрыбутаў, каб атрымалася па-асенняму яркая, багатая старонка свята. І гэта ўдалося. Наведвальнікі свята з задавальненнем фатаграфаваліся на нашым падворьі, разглядвалі рушнікі, сурвэткі, вышытыя навучэнцамі ў народнай студыі «Мар’інка». Акрамя гэтага, на «Дажынкі» вакальная група педагогаў падрыхтавала народныя песні, а педагог дадатковай адукацыі Гняўчынская Ларыса Мікалаеўна майстар-клас «Макатка». Парадавала ўдзельнікаў свята і бяспройгрышная латарэя Цэнтра. Мілыя сувеніры, зробленыя рукамі навучэнцаў, будуць добрай памяццю аб свяце. Свята завяршылася добрым настроем.

Exif_JPEG_420

Exif_JPEG_420

Exif_JPEG_420

Exif_JPEG_420

Exif_JPEG_420

Exif_JPEG_420


"Світанак" ждёт Вас!!!