Сёння у нашым Цэнтры прайшоў дзень беларускай мовы і літаратуры, які прайшоў пад дэвізам «Ведай, вывучай, размауляй!».
Мерапрыемства адкрылася акцыяй «Пажаданні на роднай мове», якая праходзіла ў фае Цэнтра. Ля ўвахода навучэнцаў і педагогаў з найлепшымі пажаданнямі сустракалі навучэнцы аб’яднання «Смайлік+». Жадаючыя маглі пакінуць свае пажаданні на беларускай мове. У адпаведнасці з тэматыкай дня былі праведзены заняткі у аб’яднаннях па інтарэсах: дзеці маглі пазнаёміцца з вершамі пра культуру паводзін і ветлівасць, а таксама даведацца шэраг ветлівых слоў на беларускай мове. Выклікалі цікавасць і рассказы пра традыцыі беларускага народа. Майстар-класс па аквагрыму з выкарыстаннемкрасак нацыянальнага каларыту.
Таксама была праведзена «Гадзіна ведау» пад лозунгам «Роўны навучае роўнага» у аб’яднанні па інтарэсах «Чароуная гліна».
Дзякуючы педагогу Гурэцкай Ірыне Аляксандрауне, дзеці бліжэй пазнаеміліся з традыцыямі вырабу ручнікоў.
Навучэнцы з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях, адказвалі на пытанні, чыталі вершы. У сценах Цэнтра гучала беларускае слова, яно выхоўвала, падтрымлівала і дарыла радасць.