Рушнік як сямейны абярэг

У рамках праекта ўзаемадзеяння з бацькамі  «Мы — разам!» 02 лютага адбылася творчая майстэрня ў народнай студыі «Мар’інка».  Педагог дадатковай адукацыі Гняўчынская Ларыса Мікалаеўна падрыхтавала цікавае выступленне «Рушнік як сямейны абярэг.  Рушнiк – адзiн з найбольш цiкавых фенаменаў традыцыйнай культуры беларусаў.       Ён суправаджаў чалавека на працягу ўсяго жыцця. Штодзённа, змываючы сон, чалавек «цешыў» твар рушнiком-уцiральнікам. Сядаючы за стол, сям’я, творачы малiтву, глядзела ў чырвоны кут, у якiм Святы Вобраз знаходзiўся ў абрамленнi рушнiкоў. Збiраўся чалавек у дарогу цi ў госцi, абавязкова браў з сабою рушнiк, з iм жа перад хатаю сустракаў дарагiх гасцей. На тонкi, мяккi рушнiк бабка-павiтуха прымала навароджанае дзiця. З рушнiком iшлi сватацца.        Самую дарагую сямейную святыню – iкону, дазвалялася выносiць з дому толькi прыкрыўшы рушнiком. Звязана гэта з тым, што рушнiк з’яўляецца сiмвалам жыццёвага шляху, ён верны спадарожнiк беларусаў.  Асаблівую ўвагу засяродзіла Ларыса Мікалаеўна на вясельным абрадзе і ролі рушніка ў яго правядзенні. Завяршылася творчая майстэрня частаваннем пірагом, як гэта прынята на вяселлях.

Exif_JPEG_420

Exif_JPEG_420

Exif_JPEG_420

Exif_JPEG_420