Гульня «Падарожжа па родным краі»

Exif_JPEG_420

11 лістапада ў ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Мар’іна Горка” праведзены I этап раённай гульні «Падарожжа па родным краі». Удзельнікі гульні, а імі сталі каманды вучняў 6-х класаў, адправіліся ў цікавую вандроўку па сцежках беларускай зямлі. Дзеці з цікавасцю прайшлі 4 маршруты гульні. Ім былі прапанаваны пытанні па гісторыі нашай краіны, славутых земляках, архітэктурных жамчужынах Беларусі, народных святах і абрадах.
Пераможцам гульні стала каманда 6 “А” класа, якая была ўзнагароджана граматай ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Світанак”.
Праведзенае мерапрыемства дапамагло Ўдзельнікам дапоўніць веды аб родным краі.

"Світанак" ждёт Вас!!!